Матуля родная — выток жыцця, калыска дабрыні

Кожны год мы чакаем гэта свята, свята якое дорыць дабрыню, спагаду і шчасце. У Дзень маці мы віншуем усіх матуль, жадаем ім моцнага здароўя, даўгалецця і шчасця ў сваіх дзецях. У Карэліцкай раённай бібліятэцы да свята рыхтуюцца заўжды адказна і пяшчотна. Сёння з самай раніцы старшыня Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Генадзь Шатуеў павіншаваў бібліятэкара аддзела камплектавання і апрацоўкі Карэліцкай раённай бібліятэкі Ларысу Кузьміч, якая больш за 20 год адданая бібліятэчнай справе, якая выхоўвае двух дачок, і якія ўжо дасягнулі пэўных поспехаў. Так, малодшая Анастасія ў гэтым годзе скончыла Карэліцкую школу, атрымала 100 балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні па біялогіі. Сёння яна студэнтка Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Затым у рамках мерапрыемства “Матуля родная — выток жыцця, калыска дабрыні” мы віталі шматдзетную маці, бібліятэкара Карэліцкай дзіцячай бібліятэкі Марыну Пісарык, якая ў гэтым годзе нарадзіла чацвёртую дачушку. Зычылі ёй сямейнага шчасця, быць для сваіх дзяцей верным сябрам, мудрым дарадчыкам, пастаянным саюзнікам, самай любімай і непаўторнай, самай лепшай матуляй. А менавіта 14 кастрычніка супрацоўнікі і чытачы нашай бібліятэкі прымуць удзел у прафсаюзнай акцыі “Павіншуем маму разам”, падпішам сваім матулям падрыхтаваныя паштоўкі, у якіх выкажам сваю любоў і цеплыню адносін.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *