Выстава-дыялог “Сакрэты здаровага даўгалецця”

Быць здаровым… Маладыя пра гэта не часта думаюць. Як правіла маладосць і здароўе спадарожнічаюць адзін аднаму. Чым старэй становіцца чалавек, тым больш разумее, якое гэта блага – здароўе, тым больш пачынае яго цаніць. Як захаваць здароўе? Як утрымаць цудоўнае адчуванне сілы, энергіі жыцця?
У Варанчанскай сельскай бібліятэцы падрыхтавана выстава-дыялог “Сакрэты здаровага даўгалецця”, якая будзе дзейнічаць на працягу месяца. Яна арыентавана, у першую чаргу, на людзей сталага ўзросту і прадугледжвае зваротную сувязь. Наведвальнікі маюць магчымасць не толькі пазнаёміцца з тэматычнай інфармацыяй, але могуць аставіць сваё пісьмовае пытанне. Бібліятэкар падрыхтуе адказ у выглядзе спіса літаратуры і прыложыць яго да фармуляра чытача. Такім чынам, атрымаць адказ па свайму пытанню ён зможа ў любы зручны для яго час.
У няпростых на сённяшні дзень умовах, калі на суадносіны ўплываюць абмежаванні пандэмічнага характэру, такі завочны дыялог садзейнічае падтрымцы сувязі бібліятэкі са сваімі чытачамі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *