Дзень беларускага пісьменства і друку ў Райцаўскай СБ

Для кожнага жыхара Беларусі першая нядзеля верасня – асабліва святочная. Менавіта ў гэты дзень, пачынаючы з 1994 года наша краіна адзначае Дзень беларускага пісьменства і друку. Гэты дзень стаў нацыянальным святам беларусаў, якія з вялікай павагай ставяцца да роднага слова, нацыянальнай культуры, асветы і літаратуры.
У рамках Дня беларускага пісьменства і друку Райцаўская сельская бібліятэка падрыхтавала кніжную выставу “Слава кніжцы беларускай”. Бібліятэкар правяла агляд літаратуры, нагадала пра гісторыю свята, распавяла чытачам пра самых вядомых і значных асобах. А таксама пазнаёміла з сучаснымі творамі беларускіх пісьменнікаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *