Выстава «Вначале было слово…»

З 1 па 6 верасня ў бібліятэках праходзіць дэкада «Слова і кнігі» (у рамках Тыдня беларускага пісьменства). Кожная ўстанова ладзіць нешта цікавае і адмысловае з абавязковым літаратурным аглядам. І першымі паказалі сваю работу супрацоўнікі раённай бібліятэкі, зладзілі ў чытальнай зале прыгожую выставу «Вначале было слово…». Вельмі важна з маладых гадоў далучацца душою да народнай спадчыны. Праз смугу стагоддзяў, з пажаўцелых старонак летапісаў паўстаюць перад намі велічныя постаці сыноў і дачок беларускага народа, якія пакінулі вялікі след у гісторыі і культуры.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *