Разам з клубнікамі — свята хлеба (Малюшыцкая СБ)
Ізноў мы разам з клубнікамі. На гэты раз мы ладзілі цікавае свята ў аграгарадку Малюшычы – свята хлеба. Бібліятэкар падрыхтавалася на славу — цікавая кніжная падборка пра сам цар-хлеб і розныя віды выпечкі, вялікая колькасць розных артыкулаў з часопісаў і газет. Таксама арганізавана тэматычная выстава-агляд пра самую лепшую краіну свету — Беларусь і працавала выстава-продаж бібліятэчнай прадукцыі.


