Літаратурны агляд “Кніга — часоў былых і новых повязь”

Штогод у першую нядзелю верасня Беларусь адзначае Дзень беларускага пісьменства. Гэта свята – увасабленне адзінства друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа.У Райцаўскай СБ прайшоў літаратурны агляд “Кніга — часоў былых і новых повязь”. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з гісторыяй і традыцыямі святкавання Дня беларускага пісьменства. Акцэнтавала ўвагу на сёлетнім свяце, якое будзе адзначацца ў Лідзе. Расказала пра асветнікаў зямлі беларускай Ф.Скарыну, Е.Полацкую, К.Тураўскага і іншых. Прапанавала да ўвагі чытачоў кніжна-ілюстрацыйную выставу “Асветнікаў зямлі беларускай услаўляючы”, дзе кожны мог сам пазнаёміцца з гісторыяй беларускага пісьменства і кнігадрукавання, з творамі беларускай літаратуры.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *