Беларуская хата і гульнёвая пляцоўка

У рамка святочнай праграмы “Славим имя твое, Беларусь!”, якая ладзілася 8 жніўня 2020 года на стадыёне “Юнацтва” г.п. Карэлічы бібліятэкары арганізавалі сапраўдную беларускую хату з вышыванкамі, вязанымі, саматканымі вырабамі і гасцінным сталом, на якім прысутнічалі стравы нацыянальнай кухні. Гасцей, якія наведалі “хату” частавалі блінамі, дранікамі, салам і смажынай. Працавала дзіцячая гульнёвая пляцоўка для самых маленькіх гасцей свята, ладзіліся шматлікія конкурсы ў складанні тэматычных пазлаў, красворды і віктарыны на веданне гісторыі сваёй роднай краіны. Самыя актыўныя пакінулі свае пажаданні роднай Беларусі на папяровым сэрцы імправізаванай дошцы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *