4 чэрвеня  ў Мірскай гарпасялковай бібліятэцы сумесна з мясцовым каледжам адбылося адкрыццё выставы творчых работ  навучэнкі  ДУА “Мірскі ДМПТК” Нікіціч Дафны “Такой мой мир”

4 чэрвеня  ў Мірскай гарпасялковай бібліятэцы сумесна з мясцовым каледжам адбылося адкрыццё выставы творчых работ  навучэнкі  ДУА “Мірскі ДМПТК” Нікіціч Дафны “Такой мой мир.” Наведвальнікі змаглі акунуцца ў яркае, маляўнічае, але пры гэтым поўнае філасофскіх ілюзій падарожжа ў зачараваны сваёй прыгажосцю свет. Аўтар работ распавяла прысутным пра гісторыю напісання кожнага малюнка.  Паэзія, жывапіс і музыка — гэтыя паняцці блізкія паміж сабой, таму на працягу ўсяго мерапрыемства гучала чароўная музыка ў выкананні  выкладчыкаў Мірскага каледжа, а навучэнцы ўстановы чыталі прыгожыя вершы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *