Па знакамітых куточках маёй вёскі

Малая радзіма – гэта і навакольнае асяроддзе, якое акружае чалавека, сям’я, дом, школа, гэта памятныя мясціны, яго гістарычныя і культурныя цэнтры, прадпрыемствы і, канешне ж, гэта людзі, гонар і слава роднага краю. Малая радзіма, айчына, родны край выконваюць значную ролю ў жыцці кожнага чалавека. Але мала гаварыць пра любоў да роднага краю, трэба ведаць яго мінулае і сучаснасць, багатую духоўную культуру, народныя традыцыі, прыроду.
Вось па гэтаму бібліятэкар Райцаўская СБ Алена Захарчук для сваіх чытачоў арганізавала экскурсію па вёсцы “Па знакамітых куточках маёй вёскі”. Падчас экскурсіі знаёміла чытачоў з гісторыяй і традыцыямі вёскі, з яе духоўным багаццем, непаўторнымі краявідамі і цудоўнымі таленавітымі людзьмі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *