Інтэлектуальная віктарына і гульні (Карэліцкая ДБ)

Бібліятэка і кніга, сцвярджаюць супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі, не трацяць сваёй прывабнасці і ў час летніх канікул. Юныя карыстальнікі чытаюць праграмную літаратуру і не толькі (менавіта хочацца дадаць, што бібліятэкары яшчэ ў маі склалі спіскі пазакласнага чытання, а спіскі навінак літаратуры пад назвай Топ- лепшых кніг для дзяўчынак і хлапчукоў знайшлі сваё месца ў сацыяльнай сетцы), з задавальненнем «общаются» з камп’ютэрам і ўдзельнічаюць у вулічных мерапрыемствах.
Вось і 22 ліпеня — супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі ў чарговым дворыку (на гэты раз вельмі блізка ад бібліятэкі) ладзілі “бібліятэку” на адкрытым паветры. Кніга была галоўным атрыбутам сустрэчы. Дзеці з задавальненнем чыталі, разглядвалі малюнкі, задавалі шматлікія пытанні бібліятэкарам і самі з энтузіазмам адказвалі на пытанні інтэлектуальнай віктарыны “А ці ведаеш ты?”. А затым ўсе разам гулялі ў рухомыя гульні.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *