21 чэрвеня — кнігі, часопісы, гульні, аквагрым

21 ліпеня, чарговы аўторак – у дзіцячай бібліятэцы сустрэча на дзіцячай пляцоўцы. І ў гэты дзень супрацоўнікі бібліятэкі падумалі змяніць месца правядзення – рашылі, што цяпер кожная сустрэча будзе праходзіць у розных дварах. Абследаўшы амаль кожны двор пасёлка, даведаліся дзе больш збіраецца дзяцей і ўпершыню адправіліся ў раён сельгастэхнікі. Дзеці чакалі бібліятэкараў, якія прывязлі з сабою розныя спартыўныя прылады, кнігі і часопісы. Прапанавалі гульнёвую праграму, дзе было ўзгадана мноства беларускіх казак, любімых герояў, пісьменнікаў-казачнікаў. Не сумавалі і дарослыя — для іх часопісы, газеты і кнігі на любы густ, а для самых адважных – рознага віду аквагрым.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *