Гульня-конкурс у Райцаўскай СБ

Кожнае лета ў Райцаўскай сельскай бібліятэцы шматлюдна і весела. Сюды заўжды дзень у дзень бягуць дзеці. Што іх тут прываблівае —  ветлівасць бібліятэкара, сустрэча з сябрамі, сакрэты (паміж намі дзяўчатамі і хлапчукамі), шматлікія конкурсы, пазнавальная віктарыны і канешне кнігі.

Вось і 15 ліпеня ў бібліятэцы амаль з самага рання дзіцячы гоман — ладзілася гульня-конкурс “Чытаем і малюем”. Тэма — ужо сярэдзіна лета, хутка закончацца летнія канікулы, а хочацца каб гэты момант застаўся далей. Вось і малявалі тое, што даспадобы, а затым усе разам абмяркоўвалі. Стаміўшыся бяруць кнігі, каб пачытаць дома. Дейнічае таксама і  летняя бібліятэчная пляцоўка – у дзяцей ёсць магчымасць самастойна пазаймацца з якой-небудзь справай ці проста пагуляць.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *