Сустрэча-віншаванне

Мы, сённяшняе пакаленне, павінны быць верныя славы нашых дзядоў, павінны памятаць іх подзвіг- з такімі словамі супрацоўнікі Красненскага Дома культуры завіталі да ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Пятра Іосіфавіча Шэўка з вёскі Прыдаткі Красненскага сельсавета, які 7 ліпеня адзначыў свой 95-гадовы юбілей. Таксама выканалі для Пятра Іосіфавіча папулярную песню ваенных гадоў «Кацюша», ветэран з захапленнем падхваціў знаёмыя словы, а Святлана Дубчонак прачытала верш «Дзе, ты салдат?», які пысвяціла ўсім салдатам вайны.
У час сустрэчы Пётр Іосіфавіч падрабязна расказаў пра мірнае жыццё і змаганне з ворагамі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *