Бібліятэчны марафон «Час чытаць на роднай мове”
21 лютага ў Мiжнародны дзень роднай мовы бiблiятэкар Райцаўскай СБ запрасіла сваіх чытачоў на бібліятэчны марафон «Час чытаць на роднай мове”. У час мерапрыемства дзеці прынялі актыўны ўдзел у гульнях і конкурсах: адгадвалі цікавыя загадкі, аднаўлялі прыказкі, прымаўлялі вясёлыя скарагаворкі, паспрабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў. Дзеці і дарослыя паказалі добрыя здольнасці ў чытанні вершаў на беларускай мове. Да ўвагі ўсіх наведвальнікаў бібліятэкі прадстаўлена кніжна — ілюстрацыйная выстава “Роднай мовы гук чароўны”.