Тэматычныя хвілінка «Чытаем кнігі на роднай мове»
У рамках Тыдня роднай мовы для выхаванцаў ДУА «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Карэліцкага раёна» прайшла тэматычныя хвілінка «Чытаем кнігі на роднай мове». Дзяўчаты і хлопчыкі з задавальненнем праслухалі беларускую народную казку «Як курачка пеўніка ратавала», гулялі ў развіваючыя гульні, размалёўвалі, знаёміліся з кнігамі і часопісамі на беларускай мове, якія падрыхтавалі для прагляду супрацоўнiкi Карэлiцкай раённай бiблiятэкi.