Гульня-забаўлянка «Родная мова — гучы»

На Тыдзень роднай мовы ў Мірскую гарпасялковую бібліятэку завіталі маленькія аматары беларускага слова — выхаванцы школьнага лагера ДУА «Сярэдняя школа г. п. Мiр iм. А. I.Сташэўскай». Для іх была праведзена гульня-забаўлянка «Родная мова — гучы». Дзеці адгадвалі загадкі, гулялі ў гульні, успаміналі назвы беларускіх страў, якія ім гатуе матуля ці бабуля, па апісанні адгадалі казачных герояў, а таксама пагарталі кніжкі і часопісы на беларускай мове. На прыканцы мерапрыемства дзеці атрымалі сардэчкі — напаміны, з якім настроем яны павінны наведваць бібліятэку.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *