Акцыя «Вахта памяці»

Памяць. Памяць. Успаміны… У рамках светкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і чарговай гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, супрацоўнікі Карэліцкай раённай бібліятэкі, арганізавалі акцыю “Вахта памяці”. Маршрут бібліёбуса выбіралі шчыра і адказна — Горная Рута – Тударава. Ля помніка воінам і партызанам Горнай Руты, вёсачкі, якая знаходзіцца між Карэлічамі і Навагрудкам, і якая неаднаразова ўслаўлялася ў творах Адама Міцкевіча і не толькі …, але і пройдзена, ладзілі тэматычную кніжную выставу “Войны священные страницы навечно в памяти…” з навінкамі ваеннай тэматыкі. Дырэктар ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка” Лілія Арцюх яшчэ раз адзначыла значымасць падзеі, а метадыст Наталля Казарэз прачытала верш Канстанціна Сіманава “Жди меня”. Стараста вескі Ніна Іванаўна Суран расказала, што для яе значыць 3 ліпеня, успомніла свайго бацьку-ветэрана, сваю радзіму — Магілёўшчыну і прачытала верш. Жыхары, якія сабраліся ля помніка, усклалі кветкі і ўшанавалі памяць хвілінай маўчання. Далей па маршруту — вёска Тударава з помнікам, ускладаннем кветак і хвілінай маўчання.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *