У дар Мірскай гарпасялковай бібліятэцы

У рамках святкавання кніжных сустрэч у Мірскім замку, якія у другі раз ладзяцца на карэліцкай зямлі, Мірская гарпасялковая бібліятэка атрымала
Сертыфікат на права атрымання друкаванай прадукцыі з мэтай папулярызацыі нацыянальнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.
8 дыскаў і 112 кніг ад выдавецтваў РУП «Выдавецтва «Беларусь», выдавецтва «Белстан», ААА «Паліграфкамбінат імя Я.Коласа», РУП «Выдавецтва «Вышэйшая школа», РВУ «Выдавецні дом «Звязда», УП «Выдавецтва «Новая асвета», РУП «Мастацкая літаратура, РУП «Выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі», сярод якіх шмат цікавых навінак, як для дарослых, так і для дзяцей знойдуць сваё месца на паліцах бібліятэкі. Асабіста хочацца дадаць, што адзін экзэмпляр дзіцячай кнігі Я.Коласа «Міхасёвы прыгоды», якая выйшла ў гэтым годзе дзякуючы намаганням музея Якуба Коласа, таксама знаходзіцца на міршчыне.
Дзякуючы прэзентацыям, аглядам, выставам, якія абавязкова будуць ладзіцца ў бібліятэцы, знойдуць сваіх чытачоў новыя выданні.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *