Творы землякоў чыталі ў Ярэміцкай СБ

«Карэліччына: мінулая і сучасная» паўстала перад вачыма наведвальнікаў Ярэміцкай сельскай бібліятэкі. Выстава-панарама «Карэліцкаму раёну – 80» прапанавала багаты фактаграфічны матэрыял, кнігі пра гісторыю раёна, дзейнасць землякоў на працягу дзесяцігоддзяў. Акрамя таго, бібліятэкар Хваль Н.А. прапанавала паўдзельнічаць у акцыі «Чытаем услых». Згадзіліся і выразна прачыталі ўрыўкі з твораў землякоў У.Калесніка, А.Бажко, М.Бусько, А.Смалянкі, А.Мілюця.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *