Акцыя “Чытаем і слухаем беларускае” у Палужская СБ

Да Міжнароднага дня роднай мовы ў Палужскай СБ для выхаванцаў Карэліцкага раённага СПЦ ладзілася акцыя “Чытаем і слухаем беларускае”. На мерапрыемстве ішла гутарка аб неабходнасці для кожнага грамадзяніна краіны добра ведаць гісторыю і культуру свайго народа, умець размаўляць на роднай мове. Затым рабяты адгадвалі загадкі, перакладалі з рускай мовы назвы розных прадметаў, пазнаёміліся з навінкамі беларускай дзіцячай літаратуры, паслухалі беларускую народную казку “Разумная дачка”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *