Гадзіна роднай мовы ў Райцаўскай СБ

У Райцаўскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна роднай мовы “Чароўныя гукі роднай мовы”. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі даведаліся пра гісторыю свята, слухалі і самі чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў аб роднай мове, адгадвалі загадкі. Пазнаёміліся з кніжнымі выставамі: “Роднаму слову гучаць ” і “Зрабі ласку пачытай беларускую казку”. А затым усе актыўна прынялі ўдзел у напісанні агульнанацыянальнай дыктоўкі, якую правяла настаўнік беларускай мовы і літаратуры Таіса Мухіна, якая зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Атрымалася сапраўднае свята беларускага слова.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *