Гадзіна роднай мовы

19 лютага ў чытальнай зале Карэліцкай раённай бібліятэкі прайшла гадзіна роднай мовы “Мова родная — багацце народнае”. Адкрыла мерапрыемства вядучая — бібліятэкар раённай бібліятэкі Валянціна Кошур вершам Леніда Галубовіча “О мова матчына, пявучая мая!” і паведаміла прысутным пра Міжнародны дзень роднай мовы. Гадзіна роднай мовы з вучнямі 7 класа была праведзена ў выглядзе конкурсаў. Разам з тым яны праверылі свае веды па роднай мове і літаратуры, гісторыі роднага краю. Вучні былі падзелены на каманды – “Эрудыт” і “Знаўцы”. Мерапрыемства было распачата бліц – пытаннямі, дзе трэба было паказаць веды па гісторыі Беларусі. Таксама праводзіліся конкурсы – “Хто сказаў з паэтаў”, “Наборшчыкі” – трэба было скласці найбольш слоў з дадзеных літар. А таксама конкурс сярод капітанаў. За правільныя адказы налічваліся балы. На мерапрыемстве прагучалі вершы “Родная мова”, Родныя вобразы” і песні “Спадчына” і “Наша мова”. Была наладжана кніжная выстава “Гімн роднай мове”. У знак падзякі дзецям падарылі гелевыя шары.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *