Рыхтуемся да свята

Амаль усе бібліятэчныя ўстановы ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка” пачалі рыхтавацца да самага роднага, самага гучнага, самага літаратурнага дня – Міжнароднага дня роднай мовы. Раскрываюцца кніжныя выставы, ладзяцца тэматычныя паліцы: “Роднаму слову гучаць” (Райцаўская СБ), “Багата,ты родная мова” (Палужская СБ), “Роднай мовы ты крынічка” (Варанчанская СБ), “Далучыся да роднай мовы” (Аюцавіцкая СБ) і г.д. У Карэліцкай раённай бібліятэцы пачала працаваць акцыя “Кошык літаратурных прысмакаў”, выстава-агляд “Добры дзень, кніжка беларуская” з наступнымі рубрыкамі: “Хіт – парад беларускіх кніг” і “Глядзім і слухаем беларускае”. Менавіта 21 лютага для нашых паважаных чытачоў адбудуцца цікавыя і змястоўныя мерапрыемсты, якія яшчэ раз падкрэсляць веліч, мілагучнасць і прыгажосць роднага слова. А затым наведвальнікі бібліятэк разам напішуць агульнанацыянальную дыктоўку.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *