Дзень святога Валянціна ў Райцаўскай СБ

14 лютага адзначаюць цудоўнае свята, калі дораць каханым і дарагім людзям кветкі, салодасці, цацкі, паветраныя шарыкі і валянцінкі з вершамі, пажаданнямі. Дзень святога Валянціна або Дзень усіх закаханых — свята, якое адзначаецца па ўсім свеце і Райцаўская сельская бібліятэка не стала выключэннем. Бібліятэка падарыла сваім чытачам кніжна-ілюстраваную выставу “Любви чарующая сила”. Юныя чытачы пазнаёмілся з гісторыяй свята, яго традыцыямі, паўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў, паслухалі вершы пра каханне.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *