Дыскусійны стол у РБ

Мерапрыемства, накіраванае на патрыятычнае выхаванне моладзі, правялі супрацоўнікі Карэліцкай раённай бібліятэкі. Дыскусійны стол “Беларусь на перекрёстке времён” сабраў у адной зале вучняў ДУА “СШ№2 гарадскога пасёлка Карэлічы”, прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў раёна, супрацоўнікаў бібліятэкі.
Адкрыў вечар загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Лагута Міхаіл, які зрабіў гістарычны экскурс у гісторыю нашай Радзімы, расказаў аб дасягненнях краіны за годы незалежнасці, пра яе перспектывы і надзеі на будучае. У працы круглага стала прынялі ўдзел прадстаўнікі раённага Савета ветэранаў, грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь” і “Беларускі саюз жанчын”. Яны ў цікавай і змястоўнай форме расказалі аб дзейнасці сваіх арганізацый, аб планах і задачах, якія перад імі стаяць. З вучнямі была праведзена інтэлектуальная гульня на веданне гісторыі, геаграфіі, палітыкі нашай краіны. Пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і прызамі. Акрамя таго ўсім жадаючым было прапанавана прыняць удзел у акцыі “100 ідэй для Карэліччыны”. Кожны вучань мог прапанаваць сваю ідэю, як зрабіць жыццё роднага пасёлка яшчэ больш цікавым і насычаным. Была падрыхтавана кніжная выстава “Беларусь – мая Радзіма”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *