Літаратурна-музычная кампазіцыя «Ад зерня — колас, ад слова- мова»
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. Менавіта таму ўсіх прыхільнікаў роднага беларускага слова супрацоўнікі Мірскай ГПБ запрасілі на літаратурная — музычную кампазіцыю «Ад зерня — колас, ад слова- мова». Бібліятэкар чарговы раз адзначыла навучэнцам Мірскага дзяржаўнага каледжа, што родная мова — гэта выток нашай будучыні. На працягу мерапрыемства гучала беларуская музыка, а таксама чыталіся вершы беларускіх класікаў. Да свята была арганізавана кніжная выстава «Да роднай мовы крок зрабі».





