Гульня-забаўлянка «Родная мова — гучы»
На Дзень роднай мовы ў Мірскую гарпасялковую бібліятэку завіталі самыя маленькія аматары беларускага слова — выхаванцы дзіцячага садка. Для іх была праведзена гульня-забаўлянка «Родная мова — гучы». Дзеці адгадвалі загадкі, гулялі ў гульні, успаміналі назвы беларускіх страў, якія ім гатуе матуля ці бабуля, па апісанні адгадалі казачных герояў, а таксама пагарталі кніжкі і часопісы на беларускай мове.