Гульнёвая праграма “Наша мова з-пад крыла душы”

21 лютага вучні 4 “А” класа ДУА «Сэрэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы» ўдзельнічалі ў гульнёвай праграме “Наша мова з-пад крыла душы”, прысвечанай Сусветнаму дню роднай мовы. Супрацоўнікі раённай бібліятэкі падрыхтавалі мноства цікавых конкурсаў. Вучні даведаліся гісторыю гэтай даты, з задавальненнем выконвалі розныя заданні: давалі агульную назву прапанаваным словам, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, з літар прапанаванага слова складалі новыя словы, па малюнках расшыфроўвалі фразеалагізмы, выпраўлялі памылкі, успаміналі прыказкі, вызначалі правільнасць сцвярджэнняў, чыталі вершы. І ўсё гэта з радасцю і з задавальненнем! Гучы родная мова!!!

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *