Краязнаўчая сустрэча ў Карэліцкай РБ

Вось ужо трэці год крочыць па нашай краіне Год малой радзімы, і трэці раз мы збіраемся ў раённай бібліятэцы каб паслухаць цікавы, душэўны аповед жыхара г.п.Карэлічы, мясцовага краязнаўцу Б.К.Навіцкага. На гэты раз гаворка вялася аб паслеваенным часе Карэліцкага раёна і маленькай вёсачкі Забердава, аб арганізацыі МТС, аб трактарах і трактарыстах (паглядзелі відэаролік на песню «Прокати нас Петруша на тракторе» Івана Малчанава). Вельмі крануў расказ аб жанчынах, якія сваімі рукамі аднаўлялі разбураную гаспадарку, а познім вечарам ткалі кужаль на кроснах. Паслухалі ў запісу цудоўныя песні мясцовай спявачкі Ніны Уласевіч, а таксама вакальнай группы Райцаўскага сельскага клуба, якая складалася з 8 жанчын. Кожная песня суправаджалася відэаролікамі з мясцовымі краявідамі. 45 хвілін праляцела як адно імгненне… У заканчэнні словы ўдзячнасці Балеславу Карлавічу выказала пастаянная чытачка бібліятэкі Ганна Козел сваім асабістым вершам пра родную бацькоўскую хату, дарагі сэрцу куточак.
Менавіта хочацца дадаць, што гэтай сустрэчай пачаўся цыкл мерапрыемстваў да 80-годдзя Карэліцкага раёна.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *