Гадзіна навуковых ведаў у Карэліцкай РБ

У чытальнай зале раённай бібліятэкі прйшла гадзіна навуковых ведаў “Навука – падмурак прагрэсу”, якая была прысвечана Дню беларускай навукі.
Напачатку мерапрыемства загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Лагута Міхаіл расказаў навучэнцам ДУА “Карэліцкі дзяржаўны будаўнічы прафесійны ліцэй” аб станаўленні і развіцці беларускай навукі, яе дасягненнях у часы незалежнасці. Аб знакамітых вучоных, ураджэнцах Карэліцкага раёна – Фёдары Фёдараве, Андрэі і Аляксандры Богушах, Мікалаі Вырко, Паўле Вадап’янаве паведаміла член Саюза пісьменнікаў Беларусі Святлана Кошур. Да вечара была падрыхтавана кніжная выстава.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *