Жартачкі пад ёлкай у Баранавіцкай СБ

«Жартачкі пад ёлкай» — такую цікавую назву мела гульнёвая праграма, якая адбылася ў Баранавіцкай СБ. Спачатку дзеці даведаліся пра традыцыі святкавання Новага года са старажытных часоў да сучаснасці, пра мастацтва ўпрыгожваць ёлку ў розных стылях, пра тое, адкуль узяўся навагодні касцюм і пра што расказваюць навагоднія паштоўкі. А затым усе разам расказвалі навагоднія жарты, пелі песні, танцавалі каля прыгажуні ёлкі і фатаграфаваліся (але не ўсе згадзіліся).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *