Забаўляльная віктарына ў Мірскай ГПБ

3 студзеня ў Мірскай гарпасялковай бібліятэцы адбылася забаўляльная віктарына «Вместе с книгой в Рождество». Яе ўдзельнікамі сталі вучні школьнага лагера, якія пазнаёміліся з гісторыяй самага чароўнага свята, разнастайнасцю навагодніх традыцый і звычаяў розных краін, прынялі ўдзел у вясёлай навагодняй віктарыне. Юныя чытачы з задавальненнем, разгадвалі загадкі пра зіму, пра зімовыя казкі, пра Новы год. Іх увазе была прадстаўлена кніжная выстаўка “Новогодняя сказка” і выстаўка старых паштовак “Новогодняя почта”. Настрой ва ўсіх прысутных быў святочны і радасны.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *