Віншаванні з Новым годам

31 снежня самы цудоўны дзень у жыцці кожнага чалавека. З усіх куткоў гучаць віншаванні з добрымі пажаданнямі, салодкія пачастункі і цудоўны настрой. Куды не глянь чароўным крокам шпацыруюць Дзед Мароз і Снягурка. Завіталі і ў нашу ўстанову  з шчырымі словамі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Санчук І.М і галоўны спецыяліст Карпаленка Г.А. Зычылі калектыву раённай бібліятэкі моцнага здароўя, сямейнага шчасця і дабрабыту.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *