В Кореличах прошел межрегиональный фестиваль «ПРОдвижение книги. Библиотечные ступени»
У Карэлічах прайшоў міжрэгіянальны фестываль “ПРОдвижение книги. Библиотечные ступени».
Фестываль праводзіцца на Карэліччыне ўжо чацвёрты раз. Сёлета на мерапрыемства сабраліся вядомыя беларускія пісьменнікі, прадстаўнікі выдавецтваў “Адукацыя і выхаванне”, “Мастацкая літаратура” і выдавецкага дома “Звязда”, а таксама супрацоўнікі бібліятэк Карэліцкага, Навагрудскага, Нясвіжскага, Ляхавіцкага і Воранаўскага раёнаў.
На адкрыцці фестывалю выступіў намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама старшыня РА Беларускай партыі “Белая Русь” Яўген Чычкан, які адзначыў, што кожная кніга — асобнае цуда, дзякуючы якому чалавек даведваецца новае і цікавае.
Адбыліся на фестывалі і сустрэчы са знакамітымі пісьменнікамі. Перад юнымі карэліччанамі выступілі беларускія пісьменнікі Уладзімір Ліпскі, Дзмітрый Кашавар, Кацярына Хадасевіч-Лісавая, Дзмітрый Мікалаеў, Віктар Шніп, рэдактар часопіса “Рюкзачок” Юлія Еўдакімава.
У гэты час супрацоўнікі бібліятэк прадстаўлялі свае ўстановы на прэзентацыі бібліятэчных пляцовак у трох намінацыях: “Бібліятэка як брэнд”, “Прасоўванне бібліятэкі ў сацыяльных сетках”, “База дадзеных уласнай генерацыі”.
У завяршэнні мерапрыемства адбылася прэзентацыя кнігі “Праз паціну часу”, якая належыць пяру члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, краязнаўцы Святланы Кошур.