Гадзіна зносін (Баранавіцкая СБ)

Бібліятэкар Баранавіцкай СБ Лось Л.М. прыняла актыўны ўдзел у тэматычнай праграме «У здаровым целе – здаровы дух». Таксама ў мерапрыемстве прынялі ўдзел медыцынскі работнік і бацькі навучэнцаў мясцовай школы. На працягу ўсяго часу ўдзельнікі выказвалі сваё меркаванне аб адносінах да той ці іншай праблемы, звязанай са здаровым ладам жыцця. Гутаркі, гульні, прыказкі і прымаўкі пра здароўе дапамаглі зрабіць мерапрыемства цікавым і насычаным. Вынікам мерапрыемства стала складанне «мазаікі здароўя», дзе кожны абраў для сябе шлях да здаровага ладу жыцця.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *