У Райцаўскай СБ прайшла патрыятычная гадзіна “Ганаруся, што беларусам завуся”
У Райцаўскай СБ прайшла патрыятычная гадзіна “Ганаруся, што беларусам завуся”, у рамках якой удзельнікі наведалі музей -сядзібу Салдатавых. Цікавую і змястоўную экскурсію правяла гаспадыня Вера Яўгеньеўна Салдатава. Яна расказала пра гісторыю сядзібы, пра парк і рэдкія дрэвы у ім, якім шмат гадоў. Затым у музейным пакоі знаёміла з вырабамі з саломкі, якія стварыла сама, а таксама з рознымі рэчамі беларускага быта. Дзецям вельмі спадабалася, яны з цікавасцю слухалі і задавалі пытанні, а самае галоўнае адчулі павагу і любоў да роднага краю.