Экскурсія па роднаму аграгарадку адбылася ў Цырынскай СБ
«Куточак родны, дарагі, адзіны”, пад такой назвай адбыўся час краязнаўчай кнігі ў Цырынскай СБ. Спачатку дзеці здзейснілі экскурсію па роднаму аграгарадку, затым пазнаёміліся з кнігамі пісьменнікаў-землякоў, прайшліся па старонках кніг пра Гродзенскую вобласць, даведаліся аб паходжанні вёскі Цырын. Напрыканцы на паперы напісалі пажаданні сваёй роднай вёсачцы.