Франтавая бібліятэка па маршруту №6

Франтавая бібліятэка (у рамках абласной акцыі “Франтавы лекторый”) працягвае свой шлях. На гэты раз супрацоўнікі бібліобуса накіраваліся па маршруту №6 “Кайшоўка-Валокі-Альшаны”. Тэматычны выезд меў назву “Ваенная кніга ў кадры”. Сустрэўшы з кожным чытачом і выдаўшы літаратуру, разам наведалі помнік загінуўшым воінам і усклалі кветкі, пагутарылі з тымі, чыю сям’ю кранула жудаснае слова — вайна. Слухалі ўважліва, задавалі пытанні, цікавіліся, дзякавалі за мірнае жыццё. Але жыццё працягваецца, менавіта жыццё з яго сонцам і матухнай-зямлёй. Кветкі, лугавыя травы, збажына і кніга – фота на памяць.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *