У Жухавіцкай СБ…

У першую сераду лета ў Жухавіцкай СБ адбыўся летні серпантын “Ура! Канікулы!”. Дзеці з ахвотай удзельнічалі ў жартоўных конкурсах: адгадвалі загадкі, чыталі вершы, “даказвалі”, хто ведае больш казак, адгадвалі казачных герояў і іх “месца пражывання”. Прайшоўшы па кніжнаму фонду бібліятэкі, наведвальнікаў зацікавіў прыгодніцкі твор Янкі Маўра “Палескія рабінзоны”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *