Аляксандар Пушкін па маршруту бібліобуса …

Бібліятэчныя ўстановы заўжды шчыльна сочаць за знамянальнымі і памятнымі датамі любога накірунку, а таксама за датамі пісьменнікаў і паэтаў. Узяліся за гэту справу і бібліятэкары бібліобуса. Амаль кожны выезд атрымліваецца тэматычны, планаваны і рыхтаваны. Вось і ўчора, 6 чэрвеня, ладзілі чарговы выезд па маршруту №4, які аб’ядноўвае 5 вёсак. Набраўшы кніг, часопісаў і газет крочылі на сустрач сваім чытачам. Абышоўшы кожнага (цяпер амаль усе жыхары на вуліцы) прапанавалі разам успомніць творчасць паэта, празаіка, драматурга – Аляксандра Пушкіна, які нарадзіўся менавіта ў гэты дзень (акцыя “Прочти из Пушкина строку”). Чытачы з ахвотай згадзіліся — чыталі на памяць вершы, урыўкі, успаміналі творы школьнай праграмы. Фатаграфаваліся, запісалі нават відэа. Спадабалася. А як прыемна бібліятэкарам, калі ім дапамагаюць, згаджаюцца на прапанову.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *