Свята дзяцінства ў Цырынскай СБ
“Краіна дзяцінства — краіна цудаў” – пад такой назвай прайшло мерапрыемства з нагоды Дня абароны дзяцей у Цырынскай СБ. Бібліятэкар праводзіла з дзецьмі віктарыны, пазнавальныя конкурсы, літаратурныя гульні. Дзеці адгадвалі загадкі, малявалі на асфальце, знаёміліся з дзіцячай літаратурай і выбіралі кнігі на свой густ.