Здароўя многа не бывае даведаліся ў Цырынскай СБ
У Цырынскай СБ у Сусветны дзень без тытуню адбыўся пазнавальны час “Тэрыторыя без палення”. Падлеткі сур’ёзна аднесліся да тэмы і з вялікай адказнасцю паслухалі каштоўную інфармацыю пра тое, што трэба рабіць, каб не хварэць, як клапаціцца пра сваё здароўе, бо “Здароўя многа не бывае” (пачулі ад дарослых). Добрым дапаўненнем была кніжная выстава з кнігамі, памяткамі, плакатамі і буклетамі.