Франтавы лекторый працягваецца… (бібліобус)

Абласная акцыя “Франтавы лекторый”, старт якой пачаўся 2 мая працягваецца.Чарговы выезд мабільнай бібліятэкі (бібліобуса) па маршруту №10 “Вялікая Слабада-Тарасавічы” тычыўся менавіта пэўнай акцыі. Бібліятэкары ў ваеннай форме арганізавалі сустрэчу-успамін з жыхарамі аддаленых вёсак. Чытачы дзяліліся сваімі звесткамі аб тых жудасных часах, а таксама ўспамінамі сваіх бацькоў і дзядоў, пра іх апаленую вайной маладосць, пра мучэнні і здзекі. У кожным населенным пункце арганізаваны кніжныя выставы з аглядам літаратуры, бібліятэкары ізноў чыталі вершы пра мужнасць абаронцаў Айчыны. Але успаміны ўспамінамі… кнігі пра каханне, дэтэктывы, жаночыя газеты і часопісы, ўсё тое што тычыцца шчаслівага і мірнага жыцця, усё тое што патрэбна цяпер нашым паважаным чытачам…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *