Да дзяржаўных сімвалаў — з павагай!

Вышэйшыя сімвалы дзяржавы ўвасабляюць для кожнага чалавека Радзіму: як роднае слова, родны дом, родную культуру. Запамінальна і патрыятычна адзначылі бібліятэчныя ўстановы ДУК “Карэліцкая раённая бібіятэка” Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Сваіх чытачоў бібліятэкары віталі патрыятычнымі акцыямі: “Сімвалы нашай краіны” (Жухавіцкая СБ), “Символы гордости, чести и славы” (Мірская ГПБ).
Тэматычны прагляд “Дзяржаўныя сімвалы маёй краіны” адбыўся ў Варанчанскай СБ. Наведвальнікі ўважліва слухалі пра падзеі мінулага і сучаснасць.
Для дарослых чытачоў Ярэміцкая СБ арганізавала інфармацыйны партал “Герб, флаг, гімн: Рэспубліканскія сімвалы краіны”. Гаворка вялася пра асноўныя этапы фарміравання і станаўлення беларускай дзяржавы, а таксама пра сімвалы на працягу яе гістарычнага развіцця.
У Райцаўскай СБ інфармацыя падавалася ў выглядзе інфармацыйнага агляду. Падлеткі атрымалі звесткі пра дакументы і кнігі, якія ўключаюць цікавыя матэрыялы пра сімвалы нашай краіны.
Экскурс ў гісторыю сцяга, герба, гімна, як дзяржаўнай сімволікі ладзіўся ў іншых бібліятэчных ўстановах Карэліччыны.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *