Літаратурныя гонкі ў Малюшыцкай СБ

Усё часцей і часцей дзеці наведваюць Малюшыцкую СБ, каб пагартаць новыя кнігі, знайсці штосьці цікавае на старонках часопісаў, паўдзельнічаць у чарговым мерапрыемстве і займальна правесці час. Вось і на гэты раз бібліятэкар Малюшыцкай СБ прапанавала дзецям літаратурныя гонкі пад назвай “Мы з кнігай сябруем”. Спачатку ўдзельнікі наведалі “Крыніцу паэзіі”, потым праз “Праліў прыказак” трапілі ў “Мора энцыклапедыі”, абышлі “Возера фантастыкі і зрабілі прывал на “Востраве казак”, затым абагнуўшы “Раку прыгод” па “Мору часопісаў”, нарэшце дабраліся да “Славарнага вострава”. Канчатковай мэтай падарожжа стала “Вяршына ведаў”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *