У рамках абласного праекта…

У рамках абласного праекта “Аб чым не паведаў падручнік” цікавае, пазнавальнае і напамінальнае мерапрыемства па творчасці Янкі Маўра (да 140 — годдзя з дня нараджэння) ладзілася ў раённай бібліятэцы. На гэты раз, бібліятэкар Марына Пісарык, завітала ў школу, каб яшчэ раз нагадаць біяграфію пісьменніка і яго творы школьнай праграмы «Палескія рабінзоны», «У краіне райскай птушкі», «Сын вады» і г.д. Паведала таксама, што Янка Маўр адзін з заснавальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, заснавальнік прыгодніцкага і навукова-пазнавальнага жанраў у беларускай літаратуры, стваральнік першай беларускай навукова-фантастычнай аповесці.
І яшчэ дадала, што калі вы будзіце мець свабодную хвіліну (хутка лета і доўгія канікулы), і калі задумваецеся, што прачытаць, і што параіць прачытаць свайму сябру — разгарніце і райце Маўра ў якога гуманізм, высакароднасць і мужнасць на першым месцы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *