Рэха Чарнобыля ў раённай бібліятэцы
Мерапрыемствы экалагічнага накірунку праводзяцца ў бібліятэках пастаянна, мэтанакіравана. Пачынаецца асветніцкая дзейнасць з кніжных выстаў і тэматычных паліц. У красавіку заўжды галоўнае месца займае самая страшная ў гісторыі Беларусі экалагічная катастрофа – Чарнобыльская.
У час гістарычнага экскурса “Чернобыль: судьбы, события, память”, які адбыўся ў раённай бібліятэцы, вучні 9 класа даведаліся пра тое, які след пасля сябе пакінуў Чарнобыль, пра подзвіг ліквідатараў, эвакуацыю насельніцтва з забруджаных земляў. У дапамогу – прэзентацыя і кніжная выстава “Ченобыль. Память не меркнет”.




