Актуальная размова ў Мірскай ГПБ

Парламенцкія выбары — важная палітычная падзея, якая адбудзецца ў Беларусі 17 лістапада 2019 года. Кожны грамадзянін абавязаны ведаць свае правы і абавязкі, а тым больш малады выбаршчык, якому трэба будзе аддаць свой голас за таго ці іншага дэпутата. Для навучэнцаў Мірскага ДМПТК 14 лістапада ў Мірскай гарпасялковай бібліятэцы была праведзена актуальная размова «Мы маладыя — нам выбіраць». Бібліятэкары пазнаёмілі чытачоў з выбарчымі працэсамі, з правамі і абавязкамі выбаршчыка. Асабліва пільная ўвага была нададзена фарміраванню выбарчай культуры моладзі. Усім прысутным на мерапрыемстве былі ўручаны календары-памяткі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *