Сустрэча ў Ярэміцкай СБ

Вельмі хутка бяжыць час пад назвай “жыццё”. Яшчэ зусім нядаўна маладыя спецыялісты і актывісты Ярэміцкага Дома культуры з самага ранку адчынялі дзверы клуба і бібліятэкі, сустракалі сваіх шаноўных наведвальнікаў, рыхтаваліся разам да мерапрыемстваў, радавалі сваіх сяльчан цікавымі сустрэчамі, дарылі ім хвіліны пазітыву, радасці і добрага настрою. А зараз яны знаходзяцца на заслужаным адпачынку, але заўжды разам. Вось і на гэты раз сабраліся ў мясцовай бібліятэцы на “адну хвілінку”, каб абсудзіць дамашнія клопаты, пагаварыць пра здароўе, даведацца чагосці новага з газет і часопісаў і “пашаптацца” паміж дзяўчатамі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *