Каталогі і картатэкі

  • Каталогі

Уліковы каталог  знаходзіцца ў аддзеле камплектавання, апрацоўкі і арганізацыі адзінага фонду.  Уключае бібліяграфічныя запісы выданняў, якія знаходзяцца ў раённай бібліятэцы, а таксама ва ўсіх структурных падраздзяленнях раёна.

Алфавітны  каталог  маецца ў раённай бібліятэцы і ва ўсіх структурных падраздзяленнях раёна. Уключае ў сабе бібліяграфічныя апісанні кніг, брашур, ілюстрацый, нотных выданняў, электронных дакументаў, размешчаных у алфавітным парадку аўтараў і загалоўкаў. Выданні на беларускай мове выдзелены ў асобны рад.

  • Картатэкі

Сістэматычная картатэка артыкулаў уключае ў сабе бібліяграфічныя запісы артыкулаў з газет і часопісаў, зборнікаў. Універсальная па зместу, раскрывае фонд перыёдыкі  бібліятэкі ў галіновым і тэматычным аспекце. З 2003 бібліяграфічныя запісы прадастаўлены ў электронным выглядзе ў БД “Аналітыка”.

Краязнаўчая картатэка ўніверсальная па зместу. Уключае бібліяграфічныя апісанні кніг, артыкулаў з перыядычных выданняў, зборнікаў краязнаўчай тэматыкі, мясцовых дакументаў. Краязнаўчая картатэка ўключае выданні на беларускай і рускай мовах і максімальна поўна адлюстроўвае масіў краязнаўчых дакументаў аб Карэліцкім раёне. З 2003 бібліяграфічныя запісы прадастаўлены ў электронным выглядзе ў БД “Краязнаўства”.

Фактаграфічная картатэка ўключае раздзелы:  “ Рэспубліканскія органы кіравання”, “Абласныя органы кіравання”,  “Раённыя органы кіравання” і інш.  Раздзелы ўключаюць фактаграфічныя звесткі аб кіраўніках, арганізацыях, навучальных установах і г.д., дзе пададзены адрасы, электронныя адрасы і нумары тэлефонаў.

ЭЛЕКТРОННЫЯ  РЭСУРСЫ

  • Электронны каталог. З 2003 года бібліятэка працуе ў  аўтаматызаваным рэжыме. Ён уключае ў сябе бібліяграфічныя запісы на новыя паступленні літаратуры па 3 раздзелах: “Кнігі”, “Аналітыка”, “Краязнаўства”. Каталог забяспечвае карыстальніку магчымасць здзейсніць пошук літаратуры па прозвішчу аўтара, назве твора, ключавому слову ці фразе. Доступ для карыстальнікаў да электроннага каталога здзяйсняецца з камп’ютараў структурных падраздзяленняў ГУК “Карэліцкая раённая бібліятэка” і на сайце ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка”.
  • Інфармацыйна-прававая сістэма ЭТАЛОН-ONLINE.Аператыўны і просты спосаб атрымання актуальнай эталоннай прававой інфармацыі, які фарміруецца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь і ўяўляе сабой паўнатэкставую інфармацыйна-пошукавую сістэму прававых актаў дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь. У яе склад уваходзяць:

заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь;

міжнародныя дагаворы (пагадненні, канвенцыі), удзельніцай якіх з’яўляецца Рэспубліка Беларусь;

дакументы Канстытуцыйнага Суда, Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь і Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь;

прававыя акты мясцовых Саветаў дэпутатаў, выканаўчых і распарадчых органаў і г.д.;

У банку дадзеных ІПС “ЭТАЛОН-ONLINE інфармацыя сістэматычна абнаўляецца.

СПАСЫЛКІ:
Электронный каталог ГУК «Кореличская районная библиотека»

Сводный электронный каталог библиотек Гродненской области

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси